Беларуская Служба

У Беларусі знялі ўсе абмежаванні на наведванне лясоў

19.09.2021 15:29
Улетку абмежаванні ўводзіліся або здымаліся шматразова для розных рэгіёнаў краіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.cocoparisienne /pixabay.com/CC0 Public Domain

Абмежаванні на наведванне лясоў знятыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі па стане на нядзелю, 19 верасня. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на інтэрактыўнай мапе на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе «Свабода».

Раней абмежаванні ўводзіліся, зыходзячы з патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі, у значнай частцы раёнаў краіны, уключаючы сталічны рэгіён.

Абмежаванні, у адрозненне ад забаронаў, закраналі не ўсе лясы рэгіёну, а іх асобныя ўчасткі. Забароны ж азначалі поўную адмову ад наведвання лясоў грамадзянамі, у тым ліку для прагулак ці адпачынку на прыродзе, а таксама забаранялі ўезд туды транспарту, за выключэннем службовага.

аз