Сезон працы атракцыёнаў у парках сталіцы скончыцца 26 верасня, паведамляе Мінгарвыканкам.
Пасля адключэння атракцыёны пачнуць кансерваваць. З гэтай мэтай будуць дэмантаваныя працоўныя вузлы і пасадкавыя модулі, частка прылад для забаў адправіцца на планавы рамонт, паведамляе «Еўрарадыё».
Спісваць атракцыёны ў 2021 годзе сталічная мэрыя не будзе – усе яны працягнуць працаваць наступнай вясной.
У 4 парках забаў, якія знаходзяцца на балансе горада, налічваецца звыш 50 атракцыёнаў.
аз