У Беларусі па-ранейшаму падаюць продажы нехарчовых тавараў, вынікае з дадзеных Белстата. У студзені-жніўні гэты паказчык скараціўся на 0,2% у параўнанні з мінулым годам. Пры гэтым продажы прадуктаў харчавання – у плюсе. Рознічны тавараабарот у студзені-жніўні склаў 38,6 мільярда рублёў. Гэта на 0,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. І калі продаж харчовых тавараў за гэты перыяд вырас на 1,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, то нехарчовых – упаў на 0,2%.
Раздробны таваразварот па нехарчовых таварах у мінусе з пачатку гэтага года. Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва ў студзені-жніўні склаў 16,9 рубля супраць 15,2 рубля за аналагічны перыяд 2020-га. Раней эксперты адзначалі, што на ўнутраны попыт працягваюць уплываць запаволенне росту даходаў насельніцтва і падаражэнне крэдытаў. Гэтаму спрыяе таксама высокая гадавая інфляцыя. У жніўні, як і ліпені, рост цэн у гадавым вымярэнні склаў да 9,8%.
zerkalo.io/нг