Сёння адзначаецца 82-я гадавіна пачатку абароны Гродна. На працягу трох дзён, пачынаючы з раніцы 20 верасня 1939 года, польскія жаўнеры і добраахвотнікі гераічна абаранялі горад ад наступаючых войскаў Чырвонай арміі.
Абарона Гродна была часткай баёў Войска Польскага на ўсходзе краіны пасля агрэсіі СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года, нагадаў беларускі гісторык Ігар Мельнікаў:
-Абарона Гродна – сімвал гэтых баёў. Было знішчана шмат танкаў, загінула шмат жаўнераў. Чырвонаармейцы здзейснілі ваеннае злачынства паколькі расстралялі частку ваеннапалонных. Таксама шмат рэпрэсавалі.
Ігар Мельнікаў звярнуў увагу, што ў Беларусі абарона Гродна ад Чырвонай Арміі – гэта амаль невядомы эпізод часоў Другой сусветнай вайны.
IAR/аз