Нашаніўцы ўжо два месяцы правялі ў СІЗА. За гэты час Следчы камітэт не змог скончыць расследаванне, таму мера ўтрымання працягнутая яшчэ на месяц.
Першы раз мера ўтрымання пад вартай была абраная 18 ліпеня адразу на максімальны тэрмін — два месяцы. Аднак 18 верасня на свабоду Марціновіч і Скурко не выйшлі. Сваякам не паведамлялі аб працягу меры ўтрымання, аднак сыходзячы з нормаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса вынікае, што варту працягнулі яшчэ на месяц, гэта дазваляецца, калі следства не скончыла працу за адведзены раней тэрмін.
Па словах нашаніўцаў, ніякія следчыя дзеянні з імі за гэты час не адбываліся, яны проста працягваюць утрымлівацца ў ізаляцыі.
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко абвінавачваюць па ч.2 арт. 216 КК («нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў») за заніжаную аплата камунальных паслуг.
Журналісты прызнаныя палітвязнямі.
юл