Беларуская Служба

У Гомелі працягваецца суд над праваабаронцамі

21.09.2021 10:37
Рэжым помсціць Праваабарончаму цэнтру «Вясна» за дапамогу беларусам ды маніторынг рэпрэсій.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/viasna96

З пачатку верасня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля вядзецца працэс над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і яго памочніцамі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Іх вінавацяць у фінансаванні і арганізацыі масавых беспарадкаў (арт.342 КК РБ). З лістоў палітзняволеных вядома пра падрабязнасці працэсу, распавядае прадстаўнік «Вясны» Зміцер Салаўёў.

- Суд праходзіць у закрытым рэжыме, хаця сам Леанід Судаленка абскардзіў рашэнне суда аб закрыцці працэса, патрабуючы публічнасці суду». Увогуле Леанід на судзе падаў ужо 9 хадайніцтв – усе былі адхіленыя. таксама вядома, што Таццяне Ласіцы на першым дне працэсу стала кепска.

Прагнозы па выніку суду ў праваабаронцы несуцяшальныя.

- Леанід піша, што яму могуць даць максімальнае пакаранне. Гэта помста за ягоную актыўную праваабарончую дзейнасць, за скаргі, якія ён пісаў у Камітэт па правах ААН. Што да Таццяны, яе прызнаюць вінаватай, бо яна была ў ІЧУ. Беларускія суды маюць практыку не прызнаваць ніколі невінаватымі людзей, якія трапіла пад следчы арышт. Што да Марыі – не вядомая, яе артыкул прадугледжвае толькі зняволенне.

Цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 7 праваабаронцаў цэнтру «Вясна». У свеце ладзіцца шырокамаштабная акцыя ў падтрымку вясноўцаў з патрабаваннямі да беларускага рэжыму вызваліць палітвязняў.

юл