Беларуская Служба

За маляванне бчб-сцягоў мінчукоў асудзілі да штрафаў у 4350 рублёў кожнага

21.09.2021 12:31
Ілюстрацыя Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё, Э. Жолуд


У судзе Савецкага раёна г. Мінска 21 верасня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Фурса і Наталлі Шэпель, якіх вінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 КК).

ПЦ «Вясна» нагадвае, што абвінавачаных затрымалі яшчэ ўвечары 29 красавіка, калі «неабыякавая грамадзянка» паведаміла ў міліцыю, што невядомыя людзі малююць бела-чырвона-белыя сцягі на збудаваннях па вул. Багдановіча ў Мінску. На месца выехалі міліцыянты і затрымалі Аляксандра і Наталлю, адразу супраць іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне) нібыта за адмову прайсці ў службовы аўтамабіль.

У РАУС у затрыманых канфіскавалі балоны з белай і чырвонай фарбай, а таксама налепкі з «незарэгістраванай сімволікай», знялі прызнальнае відэа. Суддзя Аляксандр Воўк і Сяргей Шаціла асудзілі адпаведна Шэпель і Фурса на 5 сутак арышту. Тады ж высветлілася, што супраць затрыманых узбуджаная крымінальная справа за псаванне маёмасці, а дома ў іх прайшлі вобшукі. Пасля сутак і Наталля, і Аляксандр былі адпушчаныя пад залог у памеры 1450 рублёў кожны.

ав

У Гомелі працягваецца суд над праваабаронцамі

21.09.2021 10:37
Рэжым помсціць Праваабарончаму цэнтру «Вясна» за дапамогу беларусам ды маніторынг рэпрэсій.