Беларуская Служба

Былога форварда «Гарадзеі» і яшчэ дваіх фігурантаў справы асудзілі да «хатняй хіміі»

22.09.2021 13:26
Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску.
 .        .
Пасля прысуда. У цэнтры з аранжавым пакетам — Расціслаў Шавель. Злева ад яго — Вадзім Шашурафота: Вясна

У судзе Заводскага раёна Мінска 22 верасня вынесены прысуд у крымінальнай справе па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных было трое – 20-гадовыя Вадзім Шашура, палітвязень Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў.

Суддзя Алег Каляда вынес хлопцам тыя прысуды, якія і запрасіў пракурор, а менавіта – «хатнюю хімію»:
Вадзіму Шашуру – два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ;
Расціславу Шавелю – тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ;
Мікіту Ермакову – два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Шашуру і Шавеля вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Мікіта Ермакоў падчас суда быў пад падпіскай аб нявыездзе.

Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску: Шашура і Ермакоў – 25 кастрычніка 2020 года, Шавель – 25 кастрычніка і 1 лістапада 2020 года. Шашура сказаў, што падпаў пад уплыў ТГ-каналаў, ніякіх мэтаў не меў, проста выйшаў, прачытаўшы пра заклік у тэлеграм-канале.

ав/Вясна

З сённяшняга дня палітычны прытулак можна прасіць у пасольстве Літвы ў Беларусі

22.09.2021 12:24
Указ у гэтай справе падпісаў намеснік міністра абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.