Беларуская Служба

З сённяшняга дня палітычны прытулак можна прасіць у пасольстве Літвы ў Беларусі

22.09.2021 12:24
Указ у гэтай справе падпісаў намеснік міністра абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Да гэтага часу літоўскія памежнікі заклікалі мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу з Беларуссю, прасіць прытулку на кантрольных пагранічных пунктах, піша Delfi.

«Прашэнні замежных грамадзян аб прадастаўленні прытулку могуць падавацца ў пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь», – гаворыцца ў дакуменце.
Такая магчымасць прадугледжана ў прынятых 10 жніўня папраўках да закона аб прававым статусе іншаземцаў, аднак у рэчаіснасці гэта не ўжывалася, пакуль МЗС не прыняў заканадаўчы акт па рэалізацыі гэтага рашэння.

З-за павелічэння патокаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча ўвялі надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю.

ав

Кіраўнік МУС Літвы: Беларускі рэжым адкрывае новыя шляхі нелегальнай міграцыі

21.09.2021 15:53