22 верасня адвакат берасцейца прыйшоў у Белгарадскі ізалятар, каб сустрэцца з падабаронным, аднак там яго не знайшлося.
«У дзяжурнай частцы мне сказалі, што ён з'ехаў яшчэ ўчора. Далей пайшоў у спецчастку, там гэта пацвердзілі», — распавёў адвакат - паведамляе Вясна .
Там яму сказалі, што пачалі экстрадыцыю, таму што прайшлі дзесяць сутак для абскарджвання рашэння суда. Пры гэтым адвакат падаваў апеляцыю, але СІЗА пра гэта не паведамілі.
«Я адразу ж апавясціў суд, які выносіў рашэнне, звяртаўся да кіраўніцтва ізалятара, і літаральна праз паўгадзіны мне сказалі, што ўжо ўсё робіцца для таго, каб яго вярнуць».
Па словах адваката, берасцейца вернуць у Белгарад, калі будзе наступны этап. Дата пасяджэння суда па апеляцыі пакуль невядомая.
Вадзіма Дубойскага абвінавачваюць у Беларусі па артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках.
яс