Сілавікі брутальна затрымлівалі людзей, выкарыстоўвалі вадамёты і білі машыны, - нагадала "Наша Ніва".
Таксама раніцай таго дня адбыўся ператрус у кватэры галоўнага рэдактара «НН» Ягора Марціновіча. Супраць яго завялі крымінальную справу за паклёп, тры дні ён адсядзеў на Акрэсціна, пасля быў вызвалены.
Роўна год таму Аляксандр Лукашэнка правёў таемную інаўгурацыю, якую раней не афішавалі. Нават гасцям цырымоніі не казалі , куды іх вязуць.
Адразу пасля з’яўлення навінаў людзі пачалі выходзіць на вуліцу, мірныя акцыі пратэсту працягваліся ў розных раёнах Мінска і іншых гарадах Беларусі да ночы. Увечары некалькі тысяч чалавек выйшлі на праспект Пераможцаў і дайшлі калонай да Стэлы, дзе яе разбілі сілавікі з выкарыстаннем вадамёта.
У той вечар сілавікі ганяліся па ходніках за матацыклістамі, дзясяткамі акружалі і білі машыны на Грушаўцы, масава і жорстка затрымлівалі людзей.
Праваабаронцы ў той дзень налічылі больш за 300 затрыманых.
яс