Кіраўнік ByPol Алег Талерчык называе імёны сілавікоў, якія непасрэдна прычыніліся да смерці Бандарэнкі:
- Смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на сумленні асабіста дыктатара і яго прыдворных слуг у асобе Качанавай, Барсукова, Эйсмант, а таксама іншым, згаданых намі сёння карацеляў. Але непасрэдна крымінальную адказнасць за гібель Рамана Бандарэнкі панясуць радавыя верныя псы рэжыма, якія бяздумна выконваюць любы адданы ім прыказ, у тым ліку, яўна злачынны. Шакута, Ціманоўскі, Сарман, Анцюфееў, Буйкевіч і Савенка вашая датычнасць да смерці Рамана Бандарэнкі дакладна вызначана. Сёння застаецца толькі вызначыць ступень віны кожнага з вас у гэтым злачынстве, на аснове чаго вам будзе вызначана індывідуальная мера крымінальнай адказнасці за садзеянне.
Беларуская Генпракуратура прыпыніла справу аб забойстве Рамана Бандарэнкі. Ён памёр 12 лістапада ў выніку траўм нанесеных сілавікамі.
яс