Алесь Бяляцкі — заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) з 2007 па 2016 гг. Заўтра, 25 верасня, праваабаронца адзначыць сваё 59-годдзе за кратамі.
«Вясна» заклікае павіншаваць палітзняволенага Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў, а таксама прапануем напісаць яму адкрыты ліст з віншаваннямі, які праваабаронцы паспрабуюць яму перадаць.
Старшыню «Вясны» затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Бяляцкаму прад'яўленныя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК).
Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай ужо 73 дні.
юл