Пра крызісную сітуацыю паведаміла «Еўрарадыё». «У Мядзінінкаі сабралася больш за 500 цягачоў. Мяжа паралізаваная, нікога не прапускаюць. У кіроўцаў няма ежы і элементарных сродкаў гігіены. Адзін адчувае сябе вельмі дрэнна, у яго, найхутчэй, каранавірус», – распавёў адзін з кіроўцаў.
«Усё стаіць, людзі жывуць на стаянцы па 3-4 дні. Да горада далёка, да крам далёка, аптэк няма. Мы захраслі ў палях, – дадае ён. – Кіроўцы тэлефануюць памежнікам, ім кажуць: усё ў парадку, працуем у звычайным рэжыме. Праблему трэба вырашаць, а то будзе дрэнна».
У той жа час, па звестках Беларускага памежнага камітэта, на пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку гэта якраз Мядзінінкай) сабралася блізу 400 грузавікоў. Паводле звестак беларускага боку, літоўцы за апошнія суткі прапусцілі тут толькі 36% фур ад сутачнай нормы.
юл