Беларуская Служба

У тэлевядоўцы Кацярыны Пытлевай прайшоў другі ператрус

25.09.2021 14:12
Журналістку абвінавачваюць у прычыненні шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Кацярына Пытлеваhttps://www.facebook.com/katerina.pytleva

Праграмнай дырэктарцы «Маланка Медыя» Кацярыне Пытлевай інкрымінуюць артыкул 361 КК – той жа, што Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.

У гэтым артыкуле пералічана ўсё – ад прычынення шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі да акта тэрарызму. Па ім Пытлевай пагражае да 7 гадоў зняволення.

У кватэры тэлевядоўцы ў Мінску прайшоў другі ператрус.

«На гэты раз прыйшлі, здаецца, з КДБ. Дзверы, на шчасце, не ламалі. Мяркуючы па іх рэакцыі, убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі. Нават здзіўлена пыталіся: І гітару таксама яны зламалі? І заплечнікі парэзалі?! Увогуле, не чакалі яны, што нехта іх апярэдзіў», – напісала Кацярына.

Першы разбуральны ператрус прайшоў 7 верасня, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

юл