Беларуская Служба

Віталя Шышова пахаваюць ў нядзелю

25.09.2021 15:45
Сям'я ўтойвае месца пахавання, баючыся правакацый.
Віталь Шышоўhttps://t.me/nexta_tv

Кіраўніка Беларускага Дома ва Украіне Віталя Шышова знайшлі павешаным 3 жніўня.

З тых часоў праводзілася экспертыза.

Забраць цела пракуратура Украіны дазволіла толькі ўчора.

Аб выніках судмедэкспертызы нічога не вядома - адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні.

Дзе будуць хаваць Віталя - блізкія не паведамляюць, каб пазбегнуць правакацый.

юл