Беларуская Служба

У Расіі затрымалі і Беларусі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан»

26.09.2021 07:24
Як паведаміў «Рабочы рух», затрыманне адбылося без тлумачэння прычын.
Аляксандр Капшульhttps://t.me/rabochyruh

На тэрыторыі Расійскай Фэдэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», заводу «Палімір» Аляксандра Капшуля.

Аляксандра перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Менск з памежнага пераходу Расія/Украіна «Троебортное».

Паводле тэлеграм-каналу «Рабочага руху», цяпер Аляксандар Кушаль знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у яго зламаная нага і пашкоджаная рука.

Аляксандр далучыўся да страйку яшчэ ў 2020 годзе і бараніў у судах сяброў незалежнага прафсаюза БНП і іншых незаконна звольненых калег.

юл