Пайшоў трэці месяц, як галоўны рэдактар «Нашай Нівы» ўтрымліваецца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні. Ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзіцца. За два месяцы следства так і не здолела скончыць справу, дзе налічыла ўрон у 3.5 тысячы рублёў. Тэрмін утрымання пад вартай Марціновічу працягнулі яшчэ на месяц – да 18 кастрычніка.
Як паведамляе «Наша Ніва» Ягор за кратамі трымаецца сваіх прынцыпаў і нават падбадзёрвае ўсіх, хто яму піша.
Рэдакцыя заклікае пісаць лісты палітвязню на адрас: Мінск, Валадарскага, 2, СІЗА №1, 220030 Марціновічу Ягору Аляксандравічу.
яс