Беларуская Служба

Віталя Шышова пахавалі на Паўночных могілках у Кіеве

26.09.2021 15:16
На пахаванні прысутнічалі толькі блізкія.
Магіла Віталя Шышова на Паўночных могілках у Кіевеhttps://t.me/beldomua2/418

26 верасня, на 55 дзень пасля забойства, адбылося пахаванне кіраўніка Беларускага дому ва Украіне Віталя Шышова. Прысутнічалі толькі блізкія, гэта было сумесным рашэннем, паведамляе тэлеграм арганізацыі.
Актывіста, які загінуў пры нявысветленых абставінах, пахавалі на Паўночных могілках у Кіеве.

Памяць Віталя ўшанавалі сёння на Майдане. Беларусы выйшлі са здымкамі Шышова і бчб-сцягамі.
У наступную нядзелю плануецца адкрытая памінальная служба па Віталю.

Віталя Шышова, які быў адным з лідараў «Беларускага дому ва Украіне», знайшлі павешаным 3 жніўня. Яго цела толькі цяпер выдалі для пахавання.

«Мы чакаем падрабязнай справаздачы перад грамадскасцю пасля такой працяглай экспертызы», – напісаў ТК-Беларускага дому ва Украіне.

яс