Беларуская Служба

Макей паскардзіўся, што чыноўнікі ААН фінансавалі беларускія пратэсты

26.09.2021 16:59
«Некаторыя прадстаўнікі каманды ААН у Беларусі скарысталі фінансавыя сродкі ААН, якія выдзяляюцца для людзей з інваліднасцю».
Уладімір Макейкрыніца:https://www.tvr.by/news/politika/v_makey_v_intervyu_atn_sdelal_sensatsionnoe_zayavlenie-/

Уладзімір Макей сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Падчас размовы беларускі міністр заявіў аб датычнасці прадстаўнікоў ААН у Беларусі да фінансавання пратэстаў.

Аб сустрэчы Макей расказаў тэлеканалу «АНТ». Пасля падзяк у бок кіраўніцтва ААН і падкрэслення важнасці «працягу сумесных намаганняў, накіраваных на ўмацаванне міру і стабільнасці ў рэгіёне», міністр дадаў, што лічыць недапушчальным выкарыстанне «асобных структур ААН для дэманізацыі Беларусі, дыскрэдытацыі Беларусі па абсалютна надуманых палітызаваных матывах».

Макей заўважыў, што генеральны сакратар ААН «нават не ведаў некаторых момантаў».

І я так разумею, што асобныя яго памочнікі, а гэтыя памочнікі, як нам вядома, з'яўляюцца прадстаўнікамі краін – чальцоў Еўрапейскага Звязу, за яго спінай робяць шэраг, скажам, непрывабных рэчаў. І калі ў бліжэйшы час будуць апублікаваныя адпаведныя матэрыялы па лініі ААН з падачы гэтых памочнікаў генеральнага сакратара, мы раскажам аб тым, як некаторыя прадстаўнікі каманды ААН у Беларусі скарысталі фінансавыя сродкі ААН, якія выдзяляюцца для людзей з інваліднасцю, на падтрымку ўдзельнікаў пратэстных акцый і да таго падобнае, – заявіў кіраўнік беларускага МЗС.

Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

яс/паводле Свабода