Грошай на новае абсталяванне няма, – паведамляе ў тэлеграме стачком «Беларуськалію».
Кіраўніцтва ўсімі сіламі спрабуе выканаць абавязацельствы па кантрактах да пачатку дзеяння санкцый ЗША – 8 снежня. Далёка не новае абсталяванне выкарыстоўваецца на знос, а запчастак няма, так як замежныя фірмы адмаўляюцца пастаўляць іх, каб не патрапіць пад другасныя санкцыі ў будучыні. Стачком паведамляе, што на ўсім прадпрыемстве адсутнічае стужка для канвеераў, таму іх латаюць агрызкамі старой або тым, што трапіцца пад руку.
На некаторых рудаўпраўленнях начальства інфармуе рабочых, што прадпрыемства будзе стабільна працаваць да канца верасня, а «далей пабачым».
На тыдні гендырэктар сустракаўся з брыгадзірамі ачышчальных і праходчых комплексаў на прадмет страйкавых настрояў. На пытанне «як мы будзем жыць у наступным годзе» ён адказаў: «Пакуль гэты не скончыўся». Некаторыя кіраўнікі абураныя станам спраў і прамым тэкстам кажуць, што Лукашэнка вядзе прадпрыемства да развалу.
яс