Беларуская Служба

Марыя Калеснікава стала лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла

27.09.2021 15:34
Узнагарода ўручаецца за выдатныя заслугі па абароне правоў чалавека.
 ,
Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкалафота: Еўрарадыё

Марыя Калеснікава стала лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла, якая ўручаецца за выдатныя заслугі па абароне правоў чалавека.

Член прэзідыуму Каардынацыйнай рады, палітычная зняволеная Марыя Калеснікава атрымала ўзнагароду за тое, што яна рызыкавала ўласнай бяспекай, каб дасягнуць высокай мэты – свабоды Беларусі. Узнагароду ўручылі сёння на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу. Замест Марыі прэмію атрымала яе сястра Таццяна Хоміч.

«Гэтая ўзнагарода – прамы сігнал для нас, беларусаў: міжнародная дэмакратычная супольнасць падтрымлівае нас і мы знаходзімся на правільным шляху. З іншага боку, гэта прамы сігнал беларускім уладам: міжнародная супольнасць ніколі не змірыцца з масавай жорсткасцю і парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі», – заявіла Таццяна Хоміч.

У верасні мінулага года Марыю Калеснікаву спрабавалі сілаю вывезці з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт, каб не дазволіць выпіхнуць сябе з Беларусі.

нг