Па інфармацыі Беларускага аб’яднання рабочых, на Трэцім хлебным заводзе ў Мінску пачалі страйкаваць кіроўцы. Яны атрымалі зарплату і сказалі «Працуйце самі за такія грошы».
Сяргей Дылеўскі з Беларускага аб’яднання рабочых падтрымлівае страйк і просіць, каб страйкоўцаў падтрымалі таксама іншыя рабочыя, каб яны змагаліся за свае правы.
- Гэта вельмі адважны і сур’ёзны ўчынак. Вы – героі Беларусі. Калі вам патрэбная дапамога – звяртайцеся да нас, да Беларускага аб’яднання рабочых. Звяртайцеся да дыяспараў, калі ў вас ёсць выхад на іх. Мы дзеля гэтага і працуем, каб дапамагаць вам. Хачу звярнуцца да іншых супрацоўнікаў гэтага выдатнага прадпрыемства – падтрымайце сваіх калег, не стойце збоку, дабівайцеся сваіх правоў.
Тэлеграм/нг