Цукар знікае з паліцаў беларускіх крамаў. Праблема і ў сталіцы, і ў рэгіёнах. У некаторых крамах яго прадаюць не больш за 2 кг у адны рукі. Адна з магчымых прычын дэфіцыту – заводы не пастаўляюць цукар у чаканні росту коштаў. Калі старыя партыі прадаваліся па 1,6-1,7 рубля за кг, то новыя цэны могуць перавышаць 2 рублі. Ды і транспартнікі адмаўляюцца развазіць: расцэнкі на перавозку засталіся на леташнім узроўні, а з таго часу толькі цана на паліва вырасла на 17%.
Гэта не першая праблема з прадуктамі харчавання ў Беларусі. Улады ловяць шпіёнаў ды іншадумцаў, а не канцэнтруюцца на тым, каб накарміць краіну.
Тэлеграм/нг