Вярхоўны Суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гендарныя перспектывы» 28 верасня.
Пра гэта паведаміла сама арганізацыя на сваёй старонцы ў Facebook.
«Гэта несправядлівае рашэнне не можа закрэсліць 11 гадоў цяжкай, не заўсёды ўдзячнай, але вельмі займальнай работы выдатнай каманды прафесійных спецыялістак. Нам не зразумець, як пасля столькіх гадоў цеснага супрацоўніцтва з дзяржавай, бясконцага ўдзелу ў разнастайных саветах, рабочых групах, каардынацыйных механізмах, нарадах і іншага дзяржава раптоўна палічыла нашу працу неэфектыўнай і нават злачыннай, забараніўшы яе працягваць», – пракаментавалі ліквідацыю ў арганізацыі.
Арганізацыя «Гендарныя перспектывы» займалася пытаннямі супрацьдзеяння хатняму гвалту і гендарнай дыскрымінацыі. Пры арганізацыі працавала гарачая лінія для дапамогі ў сітуацыі гвалту.
Нагадаем, што ў ліпені гэтага года ў офісе арганізацыі прайшоў ператрус, пасля якога сілавікі сканфіскавалі частку дакументаў. А сёння на рашэнне суддзі Рымы Філіпчык у Вярхоўным Судзе «Гендарныя перспектывы» былі зліквідаваныя.
яс/паводле Белсат