Беларуская Служба

Гарадзенскаму музыканту Ігару Банцару хочуць замяніць «хімію» на калонію

29.09.2021 09:35
Умовы ўтрымання палітвязня з самага пачатку былі жорсткія
Аўдыё
  • Гарадзенскаму музыканту Ігару Банцару хочуць замяніць «хімію» на калонію
Ігар Банцаркрыніца: https://nn.by/?c=ar&i=269510

Ігара Банцэра, які адбывае пакаранне ў віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу №9, вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Музыку асудзілі за вулічны перформанс, зладжаны ў верасні 2020 году на паўтара году.

Умовы ўтрымання палітвязня ад пачатку былі жорсткія. 22 верасня рок-музыканта выпусцілі са штрафнога ізалятара, дзе ён правёў сорак дзён.

Праваабаронца Міхаіл Жамчужны лічыць, што такім чынам палітвязняў ломяць знутры, падначальваюць, робяць з іх рабоў. Суд павінен адбыцца 29 верасня.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск