Беларуская Служба

Віктару Бабарыку забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных перапынкаў

29.09.2021 10:08
Такая забарона яўна выходзіць за межы паўнамоцтваў службовых асоб.
Wiktar Babaryka
Wiktar Babaryka PAP/Ramil Nasibulin/BelTA/TASS

Умовы знаходжання Віктара Бабарыкі ў калоніі пагаршаюцца. Пра гэта распавёў адвакат Яўген Пыльчанка.

У памяшканні пякарні, дзе працуе Віктар Бабарыка, высокая тэмпература і недастатковая вентыляцыя. Нягледзячы на ​​зварот абароны, праблема не вырашана, што азначае захаванне неадэкватных для здароўя чалавека ўмоў.

Цяпер жа стала вядома, што Віктару Дзмітрыевічу забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных перапынкаў.

Такая забарона яўна выходзіць за межы паўнамоцтваў службовых асоб, рашэнні якіх не заснаваны на праве і ствараюць умовы для пагаршэння самаадчування зняволенага, – сцвярджаецца ў телеграме экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

Таксама за мінулы тыдзень не перадалі ніводнага ліста.

яс