Гэта Аляксей Бычкоўскі і Дзмітрый Падрэза, узятыя пад варту за перадачу даных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу. Таксама палітвязнямі прызнаны асуджаны да 4 гадоў зняволення ў папраўчай калоніі Яўген Харашкевіч (па ч.1 арт. 342 КК – групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і Валерый Богдан, асуджаны па артыкулах паклёп і абраза прэзідэнта.
Праваабаронцы прызнаюць, што ў дзеяннях гэтых асобаў адсутнічалі матывы нянавісці, а таксама яны не заклікалі да гвалтоўных дзеянняў па нацыянальнай, этнічнай, расавай, рэлігійнай прыкметах.
У спісе палітвязняў – 706 чалавек.
ав/Вясна