Беларуская Служба

Па ўсёй Беларусі адбываюцца затрыманні за каментары пра загінулага афіцэра КДБ

30.09.2021 14:05
Крымінальныя справы распачатыя па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «распальванне варожасці».
Funkcjonariusze białoruskiej milicji
Funkcjonariusze białoruskiej milicjiAndrei Bortnikau/Shutterstock

Па ўсёй Беларусі адбываюцца затрыманні за каментары ў інтэрнэце пра загінулага 28 верасня ў Мінску афіцэра КДБ. Як піша «Наша ніва», крымінальныя справы распачатыя па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «распальванне варожасці». Загадчыкам юрыдычных кансультацый у чацвер прыйшоў запыт з калегіі адвакатаў: патрабаваліся 30 адвакатаў, бо КДБ затрымаў 50 чалавек. Але затрыманні працягваюцца, пра некаторыя з іх паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Мяркуецца, што найбольш затрыманых у Мінску. Але людзей затрымліваюць і ў рэгіёнах. У Слоніме ўвечары ў сераду супрацоўнікі правялі ператрус і забралі 36-гадовага рабочага Аляксея Сянько. Па словах яго жонкі, мужчына «любіць каментары пісаць», але абразаў у іх яна не бачыла. Сянько збіраліся везці ў сталіцу.

Па некаторых звестках, адных затрыманых адпускалі, іншых пакідалі за кратамі.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар