Навіну паведаміла дачка Ганна Севярынец у сетцы Facebook. Канстанцін Севярынец памёр ва ўзросце 69 гадоў у рэанімацыі, пасля працяглай хваробы на сэрца, выкліканай Covid-19.
Беларускі журналіст, паэт, публіцыст, перакладчык, аўтар паэтычных кніжак для дзяцей. Канстанцін Севярынец працаваў у журналістыцы з 1979 года. Перакладаў творы з сербскай і харвацкай моваў. Аўтар пяці зборнікаў крымінальных нарысаў, зборніка абранай лірыкі і дзіцячых вершаў.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск