30 верасня рэжымны Вярхоўны суд пастанавіў задаволіць пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваць Беларускі Хельсінкскі камітэт. Праваабарончая арганізацыя працавала ў Беларусі з 1995 года.
Арганізацыю абвінавацілі ў тым, што яна нібыта заплаціла двум чалавекам за назіранне на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Дакументы нібыта былі атрыманыя ў рамках неназванай крымінальнай справы.
Гэта была апошняя зарэгістраваная ў Беларусі праваабарончая арганізацыя.
вс