Беларуская Служба

Сотні паведамленняў пра мініраванне паступілі ва ўстановы адукацыі Беларусі

01.10.2021 17:22
Паводле дадзеных тэлеканалу «Белсат», ва ўсёй Беларусі 240 школаў атрымалі паведамленні пра мініраванне.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne aphichato/shutterstock

Сёння ў міліцыю звярнуліся кіраўнікі навучальных устаноў і Нацыянальнай бібліятэкі. Яны распавялі, што ім на пошту прыйшлі лісты аб закладзеных выбуховых прыладах, паведамляе сталічная міліцыя. Таксама з'явіліся паведамленні, што эвакуацыя адбывалася ў БДУ і БДАТУ, лякарнях і адміністрацыйных будынках па ўсёй краіне, а таксама ў беларускіх установах за мяжой. 

Паводле дадзеных тэлеканалу «Белсат», ва ўсёй Беларусі 240 школаў атрымалі паведамленні пра мініраванне.

Адметна, што ў паведамленні пра бомбу пагражалі «джыхадам» адносна «Белоруссии». Усе яны аказаліся непраўдзівымі.

эж