Рэжым Ліквідаваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Рашэнне агучыў суддзя так званага Вярхоўнага Суда Ігар Мільто.
Арганізацыя адлічвае сваю гісторыю ад 1934 года, у яе з таго часу ўваходзілі ўсе выбітныя беларускія пісьменнікі, паэты і драматургі – Колас, Купала, Мележ, Караткевіч, Быкаў, Барадулін, Гілевіч, Някляеў, Алексіевіч.
У 1997 годзе Лукашэнка адабраў у СБП сядзібу Дом літаратара, а ў 2005 годзе стварылі праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.
belsat.eu/эж