1 кастрычніка ў 4 раніцы ў Мінску па адрасе Лапаравіцкая, 7 спалілі аўтамабіль Toyota Land Cruiser 2015 года выпуску (коштам $ 40-65 тысяч) з рэгістрацыйным нумарам 7878 BH-7, які належыць Волкаву Аляксею Аляксандравічу, паведамляе ТГ-канал Антона Матолькі.
Паводле інфармацыі BYPOL, Волкаў-былы першы намеснік старшыні СК. Курыраваў папярэдняе следства па палітычных справах у жніўні-кастрычніку 2020 года, займаўся справай Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў.
9 кастрычніка 2020 года ён быў «таемна» прызначаны на пасаду старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Пры прызначэнні ад яго нават не запатрабавалі абнавіць звесткі пра сябе ў анкеце і аўтабіяграфіі.
«Цяпер ГКСЭ адказвае за выпампоўку дадзеных з тэлефонаў затрыманых, правядзенне дактыласкапічных экспертыз (калі лепяць стыкеры пратэстныя, здымаюць адбіткі з іх – ГКСЭ)».
6 лістапада 2020 года Волкаў трапіў пад санкцыі Еўразвяза.
эж