У пятніцу дзяржаўная літоўская кампанія EPSO-G і яе даччыная кампанія Tetas пачалі будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю каля Друскенікаў. На беларускім баку за пачаткам работ назіралі ўзброеныя беларускія памежнікі, паведамляе «Свабода».
Будаўніцтва плота коштам 152 мільёнаў еўра пачалося 29 верасня. Аднак рэальнае будаўніцтва пачнецца праз два тыдні, у другой палове кастрычніка. Цяпер там усталёўваюць піраміду са спіральнага калючага дроту.
Пакуль рабочых каля 20, а будзе каля 100. Цяпер праводзіцца першы этап будаўніцтва 100-кіламэтровага плота. Ужо аб’яўлены конкурс на будаўніцтва яшчэ 400 км плота.
Першы этап павінен завяршыцца ў красавіку 2022 года, другі – да канца 2022 годa.
аз