Беларуская Служба

У Беларусі працягвае папаўняцца спіс «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў

02.10.2021 18:34
Telegram-канал, telegram-чат і YouTube-канал EXOMON прызнаны экстрэмісцкімі.
Аўдыё
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Twin Design

У Беларусі працягвае папаўняцца спіс «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў. Telegram-канал, telegram-чат і YouTube-канал EXOMON прызнаны экстрэмісцкімі.

Пастанову вынес суд Чыгуначнага раёна Віцебска па заяве сёмага ўпраўлення ГУБАЗіК па Віцебскай вобласці. Судовае паседжанне працягвалася не больш за 5 хвілін. Суддзя зачытала заяву, хутка паглядзела на ноўтбуку запісы з гэтых рэсурсаў і пасля кароткага перапынку вынесла пастанову. Ніякія лінгвістычныя экспертызы і іншыя довады не разглядаліся. На інтэрнэт-рэсурсах EXOMON выкладваюцца матэрыялы на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы. У каментарах людзі дзеляцца сваімі думкамі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск