Беларуская Служба

Беларусы Францыі заклікаюць Інтэрпол не супрацоўнічаць з Мінскам

03.10.2021 15:57
«Нашыя суайчыннікі вымушаны бегчы ад пераследу не дзеля таго каб іх працягвалі прэсаваць за мяжой!» 
Беларусы Францыі заклікаюць Інтэрпол не супрацоўнічаць з Мінскам https://t.me/pulFrance/818?single

3-га кастрычніка беларусы Францыі зладзілі пікет ля штаб кватэры Інтэрполу, каб заклікаць яго да спынення супрацы з беларускім рэжымам.

«Загадзя мы даслалі адкрыты ліст у Інтэрпол з тлумачэннем сітуацыі з Макарыем Малахоўскім у Польшчы, і пазначылі, што на наш погляд беларускія спецслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпол для пераследу апазіцыянераў нават за мяжой Беларусі.

Нам з Інтэрполу даслалі адказ, што яны ўжо ўжываюць пратакол «Red Notice» у дачыненні да Беларусі і што кожны запыт ад іх праходзіць спецыяльную праверку.

Але выпадак з Макарыем сведчыць аб іншым, таму мы ўсё роўна выйшлі да будынку ў гэтую нядзелю, каб заклікаць Інтэрпол да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і «ByPol» каб перадухіліць такія сітуацыі ў будучыні», – заявілі беларусы Францыі.

«Нашыя суайчыннікі вымушаны бегчы ад пераследу не дзеля таго каб іх працягвалі прэсаваць за мяжой!» , - падкрэслівае беларуская дыяспара ў Францыі.

яс