Ціханоўская адзначыла, што настаўнік у Беларусі з'яўляецца недафінансаванай, перагружанай працай і недаацэненай дзяржавай прафесіяй. І гэта павінна змяніцца ў новай Беларусі, сказала Ціханоўская для «Пражэктар рэгіёнаў».
Да таго ўлады застаўляюць настаўнікаў выконваць задачы, якія не ім належаць, напрыклад, хадзіць па дамах і спісваць лічыльнікі, правяраць супрацьпажарнае становішча, пячное ацяпленне.
Ціханоўская адзначыла, што настаўнікі ў Беларусі баяцца адстойваць свае правы.
«Настаўнік – гэта павінна гучаць горда», – кажа лідарка і адзначае, што педагогі павінны зарабляць годна, ім належыць таксама грамадскі прэстыж, бо ж яны выхоўваюць будучае пакаленне.
- Настаўнік для таго, каб перадаваць дзецям веды, а не вучыць патрыятызму, бо калі прыходзіцца вучыць патрыятызму, гэта значыць у краіне, штосьці не так. Гэта як вучыць кахаць сваіх бацькоў. Гэта ж нейкі абсурд.
Педагогі Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка ў першую нядзелю кастрычніка.
яс