Беларуская Служба

У 2022 годзе мясцовыя выбары не адбудуцца

04.10.2021 12:25
Будзе ўведзены адзіны дзень галасавання ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

 На пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», інфармуе за БелТА svaboda.org.

27 траўня Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў праект закону «Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Для падрыхтоўкі праекту закону стварылі спецыяльную камісію, якая накіроўвала прамежкавыя вынікі ў пастаянныя камісіі і на заключэнне ў галоўнае прававое ўпраўленне Сакратарыяту Палаты прадстаўнікоў.
Адзначаецца, што «заўвагі тэхнічнага характару, якія паступілі, улічаныя ў тэксце праекту дакументу».

Канчаткова падрыхтаваны да разгляду ў першым чытанні законапраект накіравалі Лукашэнку, заўваг не паступіла.

Праект прадугледжвае ўвядзенне адзінага дня галасавання для выбрання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Фактычна ў сувязі з гэтым мясцовыя выбары ў Беларусі з пачатку 2022 году будуць перанесены на 2023 год.

ав


Беларусь збіраецца прыпыніць дзейнасць пагаднення з Еўрасаюзам аб рэадмісіі

04.10.2021 10:00
Таксама за заклікі да санкцыяў будзе пагражаць пазбаўленне волі.