Беларуская Служба

Маці непаўналетняга палітвязня Мікіты Залатарова не пусцілі на спатканне з сынам

04.10.2021 14:50
Хлопец не аднойчы пісаў бацькам, што яму вельмі цяжка, нават выкарыстоўваў слова «паміраю» ў турэмнай камеры.
 ,
Дмітрый Карнееў, Мікіта Залатароў і Леанід Кавалёў у дзень прысудаФота "Гомельская Вясна"

«Павінна была патрапіць на спатканне. Не пусцілі. Сын у ізалятары, сказаў нейкі ўстрывожаны чалавек у форме. Прадукты не ўзялі, усе прывезла назад. Прасіла зрабіць фота, каб пераканацца, што ён жывы. Ахоўнік сказаў, што не паложана. Вось так, з каменем на душы, і вярнулася дадому», – распавёў бацька падлетка Міхаіл Лапуноў.

Мікіту Залатарова затрымалі ў Гомелі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. Падлетка асудзілі на 5 гадоў за «удзел у масавых беспарадках» і на 1,5 гады за напад на супрацоўнікаў СІЗА.

Хлопец не аднойчы пісаў бацькам, што яму вельмі цяжка, нават выкарыстоўваў слова «паміраю» ў турэмнай камеры.

ав/Вясна

Беларусы Францыі заклікаюць Інтэрпол не супрацоўнічаць з Мінскам

03.10.2021 15:57
«Нашыя суайчыннікі вымушаны бегчы ад пераследу не дзеля таго каб іх працягвалі прэсаваць за мяжой!»