Як паведамляе адвакат, Мажэйка быў затрыманы КДБ паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК і з 1 кастрычніка знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляе НН.
Адвакат трапіў да яго сёння пасля абеду, пасля чаго ў яго прысутнасці журналіст «Камсамольскай праўды» быў дапытаны ў якасці падазраванага.
Па словах абаронцы, цяпер вырашаецца пытанне аб меры стрымання журналіста. Сам Генадзь Мажэйка адчувае сябе добра.
ав