Беларуская Служба

Наталля Белабехава і Ігар Мінца прызнаныя палітычнымі зняволенымі

05.10.2021 11:08
На дадзены момант у спісе палітвязняў - 722 чалавекі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ichigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

Наталля Белабехава і Ігар Мінца прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Іх затрымалі ў сувязі з дзейнасцю арганізацыі «Рабочы рух», прызнанай уладамі экстрэмісцкай. Мэтамі і патрабаваннямі гэтай арганізацыі, акрамя сацыяльна-эканамічных, былі спыненне ўжывання гвалту і пераследу з боку сілавых ведамстваў у адносінах да мірных грамадзянаў, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і адмена вынесеных у адносінах да іх прысудаў, а таксама адстаўка А. Лукашэнкі з пасады прэзідэнта.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што праўдзівым матывам зняволення пералічаных асобаў з'яўляецца іх негвалтоўная дзейнасць па прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў, а таксама правамерная рэалізацыя свабоды асацыяцый, свабоды меркаванняў і іх выказвання.

ав/Вясна

У беларусаў не прапала прага да свабоды, жаданне змагацца і жыць у Новай Беларусі

04.10.2021 17:51
Брат і сястра Ваня і Насця ведаюць, чаму яны ўдзельнічаюць у акцыях: «Каб войскі таракана выпусцілі маму і папу».