Беларуская Служба

Лукашэнка прапанаваў замацаваць за ВНУ і школамі «сады з пладовымі культурамі»

05.10.2021 13:30
Беларускія ўлады разлічваюць рукамі вучняў ды студэнтаў выцесніць польскія яблыкі з беларускага рынку.
Здымак мае ілюстрацыйны характарscreenshot z Youtube

З нагоды завяршэння збору ўраджаю 5 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне. У якасці адно з мер павышэння ўраджайнасці, беларускі дыктатар прапанаваў замацаваць пладовыя сады за ўніверсітэтамі і школамі, каб яны займаліся даглядам і зборам ураджаю.

- У нас школьнікі ўжо нават у вёсцы не ведаюць, што такое зямля, глеба. Яны ўжо не ўмеюць працаваць. А раней у кожнага былі падсобныя гаспадаркі, у кожнай школе. І дзеці нарыхтоўвалі сябе на ўсю зіму да наступнага ўраджаю і моркву, і буракі, і капусту - тое, што трэба да стала.

Лукашэнка прапанаваў замацаваць за ВНУ і школам «сады з пладовымі культурамі» па 15-20 гектараў 15-20. Тады, паабяцаў узурпатар Беларусь забудзе, што такое польская яблыкі, сваіх будзе дастаткова.

Пры гэтым сёлета беларускія аграрыі намалацілі прыкладна 5,9 мільёнаў тон збожжавых і зернебабовых культур. Гэта менш чым летась, калі было сабрана 8,7 мільёнаў тон.

юл