Беларуская Служба

«Комсомольская правда» закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі

06.10.2021 06:25
Рашэнне прынятае пад ціскам абставін, паведаміла расійскае выданне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарbaj.by

«Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску. Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП», — гаворыцца ў паведамленні.

Год таму газету прыбралі з кіёскаў, а пасля страляніны на Якубоўскага быў заблакаваны сайт, а журналіст Генадзь Мажэйка быў затрыманы КДБ 1 кастрычніка паводле артыкулаў 130 ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") КК. Яго перавялі ў следчы ізалятар.

Дадзеныя крокі выклікалі негатыўную рэакцыю расійскага Саюза журналістаў і Крамля. Міністэрства інфармацыі Беларусі заявіла ў адказ, што «Комсомольская правда» у Беларусі" з'яўляецца беларускім выданнем.

юл