Беларуская Служба

Работы палітзняволенай мастачкі Стасі Міронцавай экспануюцца ў Гамбургу

06.10.2021 17:27
Праект, прысвечаны беларускай пратэставай творчасці, зладзілі ў мастацкім цэнтры Kunstverein Harburger Bahnhof.
.
.https://t.me/by_culture/3351

Яго арганізатарамі выступілі беларуская мастачка Крысціна Савуціна, якая некаторы час жыве ў Гамбургу, і памочніца куратара цэнтра Мары Кун, паведамляе by_culture.

Стася Міронцава ўжо год знаходзіцца ў турме. Яе асудзілі на два гады калоніі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Нават ва ўмовах калоніі дзяўчына спрабуе маляваць. З-за кратаў яна даслала сябрам некалькі малюнкаў, яны і трапілі на выстаўку ў Гамбург.

Экспазіцыя працуе да 10 кастрычніка.

яс