Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у апошнім месяцы лета быў ніжэй за 1000 рублёў у 12 раёнах. Пры гэтым ва ўсіх ён перавышаў 900 рублёў. Самы нізкі сярэдні заробак у Кармянскім раёне – 930,5 рубля.
Самы высокі сярэдні заробак у жніўні быў у Салігорскім раёне – 2254 рублі. Для параўнання: у Мінску ён складаў 2017 рублёў. Розніца – 237 рублёў.
Усе лічбы прыведзены да выплаты падаткаў. У Беларусі работнік выплачвае 13% падаходнага падатку і адзін працэнт у фонд сацыяльнага страхавання.
Тым часам у агульнарэспубліканскім банку вакансій зараз значыцца амаль 98 тысяч прапаноў ад наймальнікаў. У большасці выпадкаў гатовыя плаціць зарплату да 700 рублёў.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск