У Літве заявілі пра 2 млрд долараў, якія страціла Беларусь. Праўда, не зусім ясна, што гэта за сума і з чаго яна складаецца.
Міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс заявіў, што яго краіне «ўдалося выканаць сваю задачу і прадухіліць трапленне ў краіну электраэнергіі, вырабленай на Астравецкай АЭС». Ён даў «гарантыю на 110%», што электраэнергія, якая вырабляецца на БелАЭС, не паступае ў Літву. І менавіта намаганні літоўскага боку па «энергетычнай блакадзе» і каштуюць Беларусі вялізную суму, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на сайт lrt.lt.
Крэйвіс лічыць далёкай перспектывай магчымы запуск Беларуссю другога блока АЭС (беларускі бок у верасні заявіў, што ён гатовы на 87%). А «два блокі проста не змогуць працаваць адначасова, таму што беларуская энергасістэма яшчэ не падыходзіць для гэтага», заявіў ён.
Міністр энергетыкі зазначыў, што ў Вільнюсе будуць сачыць за развіццём падзей.
вс