У ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна перасталі прымаць перадачы. Адмова тлумачыцца традыцыйна – эпідэміяй каранавіруса. Прымаюцца толькі лекі.
Пры гэтым у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, куды звычайна адпраўляюць асуджаных на адміністрацыйны арышт, перадачы пакуль прымаюцца ў звычайным рэжыме.