Праваабаронцы выступілі з супольнай заявай аб недапушчэнні парушэння свабоды асацыяцый у Беларусі, паведамляе паведамляе Радыё «Свабода».
Апошні год беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці зазнаюць несупынны ціск: дыскрэдытацыю ў дзяржаўных СМІ, крымінальныя справы ў адносінах да актывістаў, масавыя праверкі, вобшукі, затрыманні і прымусовыя ліквідацыі.
На сёння вядома пра ліквідацыю больш як 250 аб'яднанняў грамадзянскай супольнасці, адзначаецца ў супольнай заяве беларускіх праваабаронцаў.
вс