Міністэрства па падатках і зборах паабяцала адтэрміноўку да 1 лютага 2022 года. Але трэба заключыць дамову на рэгістрацыю і абслугоўванне касавага абсталявання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», гаворыцца ў лісце МПЗ, паведамляе «Наша Ніва».
Раней паведамлялася, што з 10 кастрычніка многім ІП у сферы гандлю і паслуг упершыню давядзецца абзавесціся касавымі апаратамі. Пры падключэнні цэнтрам касавага абсталявання такія суб’екты гаспадарання з даты падключэння абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне. Планавалася, што штраф за адсутнасць касы або яе няправільнае выкарыстанне быў бы для фізасобы або індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых (2900 рублёў), для юрыдычнай асобы – у 2 разы большы.
вс